День: 22.06.2025

Мы не можам змяніць мінулае, але ў нашых сілах абараніць будучыню

Мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у гарадскім скверы Дзятлава 22 чэрвеня 1941 года – сакральная дата ў нашай гісторыі. На Беларусь абрынулася выпрабаванне, цяжар якога навечна пакінуў глыбокі след у народнай памяці. Каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра. Да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: – Сёння мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх, хто загінуў ад рук фашыстаў і памёр у тыле ад голаду і пазбаўленняў. У Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Трагічную дату яе пачатку мы павінны памятаць. Гэта не проста дата ў календары. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і нязломнай волі мільёнаў людзей, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, выстаялі ў блакадзе, прайшлі праз акупацыю і палон. Гэта подзвіг тых, хто не дажыў да мірных дзён, але чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю. Прайшло нямала гадоў. Хацелася б ніколі не зведаць вайны, аднак мы бачым, што адбываецца ў суседніх краінах. Як сказаў Прэзідэнт: “Пакуль мы ствараем помнікі, пакуль мы прыходзім да помнікаў, мы ваяваць не будзем. Мы пазбегнем гэтай страшнай трагедыі”. І сёння тут, на сакральным месцы, з глыбокай удзячнасцю мы схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх, хто аддаў жыццё за свабоду цяперашніх і будучых пакаленняў. Вечная памяць, вечная слава героям і ўсім людзям, якія аддалі самае дарагое – жыццё, – за мірнае неба над галавой. Удзельнікі мітынгу-рэквіема пачулі ўспаміны ўраджэнкі раёна Ганны Клешч пра першыя дні вайны на тэрыторыі Дзятлаўшчыны ў выкананні старшага навуковага супрацоўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольгі Цюшляевай. Памаліліся за душы загінулых разам з клірыкам сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай Аляксеем Сцепановічам. Ён нагадаў падрастаючаму пакаленню, што на алтар Вялікай Перамогі былі пакладзены мільёны жыццяў. Таму наша задача – свята берагчы памяць загінулых, сваімі добрымі справамі славіць іх подзвігі. Памяць герояў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання. Напрыканцы мітынгу прысутныя ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў.

Автор admin 22.06.2025 Выкл.

Праздник поселка Гезгалы

В агрогородке Гезгалы прошел праздник поселка «Есть место на свете, где сердцу тепло!» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 22.06.2025 Выкл.

«Память и боль»

22 июня в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошла выставка «Память и боль» ко Дню всенародной памяти жертв в годы Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 22.06.2025 Выкл.

У памяць аб загінулых

Па ўсёй Дзятлаўшчыне прайшлі мерапрыемствы да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Жыхары раёна ўсклалі кветкі да мемарыялаў і помнікаў, ушанавалі загінулых абаронцаў Айчыны Усебеларускай хвілінай маўчання. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 22.06.2025 Выкл.