Месяц: Апрель 2025

30 гадоў на варце бяспекі: ПКП № 26 адзначыла юбілей

У Доме культуры аграгарадка Гезгалы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя папраўчай калоніі-пасялення № 26. Удзел у ім прымаў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік унутранай службы Васілій Каляда, а віншавальную праграму падрыхтавалі артысты. Сваіх калег з юбілеем павіншаваў начальнік установы маёр унутранай службы Аляксандр Сідар: – Папраўчая сістэма няпростая, аднак ужо тры дзясяткі гадоў калектыў калоніі-пасялення вынікова выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі і дзяржаўныя задачы. Менавіта ад узроўню вашай рашучасці і настойлівасці залежыць бяспека грамадзян. Вы прафесіяналы сваёй справы, годна пераадольваеце цяжкасці і не лічыцеся з уласным часам. Шчырыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень адрасую ветэранам, якія заклалі надзейны падмурак для цяперашняй паспяховай работы. Жадаю ўсім моцнага здароўя, новых ідэй, прарыўных перспектыўных праектаў, таленавітых рашэнняў, рэалізацыі намечаных планаў. Напрыканцы выступлення Аляксандр Сідар прачытаў тэлеграму-віншаванне ад першага кіраўніка калоніі Мікалая Пінчука. Кароткі экскурс у гісторыю дапамог прысутным успомніць мінулае, калі 2 красавіка 1995 года па загадзе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на карце Дзятлаўшчыны з’явілася папраўча-працоўная калонія, якая размясцілася на базе былой вайсковай часці. Ліміт напаўняльнасці склаў 1200 чалавек. Узначаліў калектыў, як ужо узгадвалася, Мікалай Пінчук. У розныя гады кіруючую пасаду ў папраўчай установе займалі Георгій Шут, Васілій Каляда, Валянцін Тумялевіч, Валерый Лінкевіч, Сяргей Баклажац, Мікалай Мароз, Анатоль Астаф’еў, Віталь Шафаловіч. Яшчэ больш пранікнуцца атмасферай мінуўшчыны і цёплымі ўспамінамі дапамагла фотапрэзентацыя. Віншавальны адрас начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці агучыў яго намеснік Васілій Каляда і прадоўжыў віншаванні ад свайго імя: – Мне прыемна знаходзіцца ў гэты дзень сярод вас, бо 25 гадоў таму я і сам прыйшоў на службу ў папраўчую калонію-пасяленне № 26. За доўгія гады ўстанова рухалася толькі наперад, развівалася, ствараліся ўмовы для супрацоўнікаў і асуджаных, няхай так будзе і надалей. Поспехаў былым і цяперашнім работнікам, дабрабыту і са святам! Васілій Каляда ўручыў Аляксандру Сідару падарунак для калектыву. Праграму прадоўжыла цырымонія ўзнагароджання. Намеснік начальніка ПКП № 26 Сяргей Шышко агучыў загад начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння папраўчай калоніі-пасялення № 26 упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці аб’явіла падзяку начальніка: Мікалаю Булаўку, Арцёму Саўко, Сяргею Сазановічу, Яўгенію Вараб’ю, Паўлу Белавусу, Юрыю Орсіку, Аляксандру Філіповічу, Івану Лапаце, Аляксандру Ляўкевічу, Ільі Нічыпаровічу, Яўгену Чалейка, Андрэю Емяльянчыку, Сяргею Калягу, Яўгену Жыбарту, Андрэю Мініну, Ларысе Сосік. Загадам начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці аб’яўлена падзяка: Сяргею Жыгалаву, Уладзіміру Мардашу, Яўгену Бароўскаму. Эстафету віншаванняў перанялі ветэраны. Самыя шчырыя словы на адрас работнікаў прагучалі ад Анатоля Бузука, а Таісія Якшэвіч, якая аддала арганізацыі больш за 20 гадоў, не толькі падзялілася прыемнымі ўспамінамі і пажаданнямі, але і прачытала верш уласнага сачынення аб 30-гадовым шляху станаўлення ПКП № 26. Яркую музучную паштоўку і песенны букет прысутным адрасавалі работнікі культуры. Ніхто не пакінуў святочную залу без памятных падарункаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.

Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (+відэа)

2 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Яго гасцямі сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў, навучэнцы школ горада Дзятлава, а таксама ўсе дзятлаўчане, нераўнадушныя да нашай гісторыі і культуры. Вядучыя ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў, а менавіта тое, калі ў гэты ж дзень 1996 года прэзідэнтамі краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”. У гэты адметны дзень гучалі цёплыя словы і душэўныя песні. Іх дзятлаўчанам дарылі прафесійныя і самадзейныя артысты, творчыя калектывы раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.04.2025 Выкл.