Вас памятае свет уратаваны. Хатынь, ты ў нашых сэрцах назаўжды (+відэа)
22 сакавіка ў Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 82 гады таму – 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы ўшаноўваюць соцен іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У дзень памяці і смутку каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. На свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі нагадаў, што Дзятлаўшчына ў поўнай меры раздзяліла лёс сястры-Хатыні: фашысцкімі карнікамі і іх памагатымі былі знішчаны 23 населеныя пункты нашага раёна, у тым ліку 7 – поўнасцю. – Сёння мы знаходзімся на свяшчэнным для дзятлаўчан месцы – каля мемарыла “Дзеці ліхалецця”, каб аддаць даніну памяці нашым землякам, якія загінулі ў гады фашысцкай акупацыі. Трагедыя той вайны заключаецца ў тым, што гінулі мірныя людзі, старыя, дзеці, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Мы, сучаснае пакаленне, жывём у міры і захоўваем памяць аб тых падзеях з удзячнасцю продкам, якія адстаялі для нас мір і незалежнасць цаной свайго жыцця. Мы помнім гераічны подзвіг салдат, якія абаранялі наш раён; аддаём даніну павагі подзвігу лейтэнанта Міхаіла Лебедзева, селяніна Іосіфа Філідовіча. Мы ніколі не забудзем аб трагедыях, якія адбыліся ва ўрочышчы Курпешы, не павінны дапусціць перапісвання гісторыі, бо бачым, да чаго гэта прывяло ў суседніх дзяржавах. Мы не дапусцім новых войнаў, распальвання фашызму, нацыянальнай варожасці. Нізка схіляем галовы ў памяць аб загінулых. Вечная памяць ім, вечная слава! Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко заклікалі маладое пакаленне і дарослых заўжды помніць трагічныя старонкі нашай гісторыі і берагчы мір на Зямлі. Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінулых, абараняць праўду аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам аб тым, што мы ніколі не павінны дапусціць паўтарэння падобных падзей. У пацвярджэнне гэтаму дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”. Мітынгі-рэквіемы, прысвечаныя памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі, таксама прайшлі ў сельскіх саветах Дзятлаўшчыны. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Свята «Саракі»
https://www.sb.by/articles/starinnyy-belorusskiy-obryad-saraki-proverili-v-agrogorodke-dvorets-dyatlovskogo-rayona.html 22 сакавіка ў аграгарадку Дварэц Дзятлаўскага раёна прайшло свята «Саракі». Свята праводзілася ў рамках праекта «Народнаму скарбу-век векаваць», з мэтай прывіцця цікавасці да народных традыцый, развіцця этнаграфічнай культуры. У свяце прынялі ўдзел калектывы мастацкай творчасці: дзіцячае аб’яднанне народных традыцый “Крыніца” і клуб ветэранаў “У коле сяброў” Дварэцкага дома культуры. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.