День: 14.03.2025

“Дзяржава – гэта мы”: маладым дзятлаўчанам уручылі пашпарты

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным жыхарам нашага раёна “Дзяржава – гэта мы” прайшла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі адзінаццаць 14-гадовых навучэнцаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Падтрымаць іх у музей прыйшлі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў. – Прыміце шчырыя віншаванні са святам, – павітаў удзельнікаў сустрэчы старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Канстытуцыя з’яўляецца галоўным дакументам нашай краіны, які ўвасобіў шматвекавы вопыт беларускага народа, і асноўным законам, па якім ажыццяўляе дзейнасць дзяржаўная ўлада, вызначаецца грамадскае жыццё. Яна служыць гарантам правоў і свабодаў грамадзян і ўвабрала ў сябе аўтэнтычнасць нашага народа. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўжо 21-ы год запар рэалізуецца праект “Мы – грамадзяне Беларусі!” з уручэннем пашпартоў чатырнаццацігадовым школьнікам. На Дзятлаўшчыне ўрачыстасць нездарма праходзіць менавіта ў музеі: сёлета наш раён адзначае 85-годдзе. А ў музеі захоўваецца гістарычны вопыт Дзятлаўшчыны, адлюстраваны легендарныя яе перыяды. Вы таксама павінны ведаць і памнажаць гэтыя дасягненні. Жадаю вам стаць годнымі грамадзянамі Беларусі, у поўным аб’ёме ажыццявіць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй, развівацца фізічна, стаць прафесіяналамі, як і бацькі, стварыць сем’і, выгадаваць такіх жа патрыётаў. Са святам, будзьце дастойныя сваіх продкаў, бацькоў, педагогаў. Андрэй Садоўскі ўручыў пашпарты Дзянісу Гуговічу, Ангеліне Прылюдзька, Віталію Місцюкевічу, Маі Ванчук, Ангеліне Гушча. Эстафету ўручэння прадоўжыў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі, ад якога пашпарты атрымалі Ганна Мазоль, Маргарыта Цяцерына, Міраслава Ніканава. Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго ўручыў пашпарты Вераніцы Шымко, Веры Стракоўскай, Дар’і Урбановіч. Кожны са школьнікаў атрымаў таксама падарачнае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ” і памятныя сувеніры ад раённага савета ветэранаў. Годна несці званне грамадзян Беларусі, вучыцца і працаваць на яе карысць, праслаўляць Айчыну сваімі справамі і ўчынкамі ад імя навучэнцаў паабяцала Маргарыта Цяцерына з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. З атрыманнем пашпартоў маладых людзей павіншавала і пажадала поспехаў у вучобе, творчасці і жыцці першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Для ўдзельнікаў урачыстасці прагучалі песенныя падарункі, затым іх запрасілі на экскурсію па музеі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.03.2025 Выкл.

«Наша страна – наша гордость»

В преддверии Дня Конституции Республики Беларусь творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» организовали и провели информационно-концертную программу «Наша страна – наша гордость», для жителей отдалённых деревень Гербелевичи, Колки и Амбражилевичи. В ходе встречи с жителями, работники сектора нестационарного обслуживания населения рассказали о значении основного закона в нашей стране, и о его роли в жизни каждого гражданина. Приезд таких гостей в отдаленные деревни нашего района является для жителей не только возможностью пообщаться, но ещё и послушать душевные песни. Свои музыкальные подарки всем присутствующим дарили талантливые артисты Светлана Венская, Ирина Бакшук и Иван Кашко. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.03.2025 Выкл.

«Жизнь без насилия»

14 марта в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла тематическая программа «Жизнь без насилия», в рамках республиканской профилактической акции «Дом без насилия» с участием участкового инспектора Игнатика Сергея Викторовича. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.03.2025 Выкл.

Мастер класс

14 марта мастер отдела традиционного искусства и ремёсел Марина Лотыш посетил детскую школу искусств в аг. Гезгалы с мастер — классом по вязанию крючком. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.03.2025 Выкл.

«Закон для всех и каждого»

В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла познавательно-игровая программа «Закон для всех и каждого» ко Дню Конституции Республики Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.03.2025 Выкл.