Юбілеі. 85 гадоў служэння закону народу, Айчыне
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 85-гадоваму юбілею з дня ўтварэння АУС райвыканкама і надыходзячаму прафесійнаму святу – Дню міліцыі. Асабовы састаў аддзела і ветэранаў службы прыйшлі павіншаваць кіраўніцтва раёна, калегі з сілавога блока, духавенства, партнёры арганізацыі, школьнікі. Нагадаў гісторыю міліцыі Дзятлаўшчыны і павіншаваў усіх з адметнай датай начальнік АУС райвыканкама Вадзім Шчурскі: – Гісторыя нашага аддзела – гэта не толькі даваенныя і пасляваенныя падзеі, гэта і дзень сённяшні. Сучасныя выклікі і пагрозы патрабуюць ад ахоўнікаў правапарадку штодзённага ўдасканалення асабістага і службовага майстэрства, каб на высокім прафесійным узроўні вырашаць задачы, пастаўленыя перад органамі ўнутраных спраў. Упэўнены, што з пастаўленымі задачамі мы справімся, бо ў калектыве аддзела працуюць прафесіяналы сваёй справы, сумленныя і шчырыя супрацоўнікі. Ваша самаадданая праца дае свае вынікі. За безэмацыйнымі лічбамі папярэджаных і раскрытых злачынстваў – напружаная работа і бяссонныя ночы. Глыбокую ўдзячнасць і павагу выказваю ветэранам за шматгадовую верную службу ў сістэме МУС і сённяшняюю грамадскую работу. У аснове нашых дасягненняў – ваш багаты вопыт і адданасць выбранай прафесіі. Асаблівыя словы адрасую родным і блізкім супрацоўнікаў аддзела: сённяшні юбілей і надыходзячы Дзень міліцыі – наша агульнае свята. Сваім цяплом і клопатам вы дапамагаеце нам праходзіць нялёгкія службовыя будні, забяспечваеце надзейны тыл. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў у службе, шчасця і дабрабыту. Шчырыя словы віншавання у адрас міліцыі раёна выказаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Наша спакойнае мірнае жыццё забяспечваецца штодзённай, часам малазаўважнай, але дзейснай працай людзей у міліцэйскай форме. За 85-гадовую гісторыю дзятлаўскай міліцыі многае змянілася ў структуры, аснашчэнні, метадах работы, змянілася некалькі пакаленняў асабовага саставу. Аднак заўсёды заставаліся нязменнымі прафесіяналізм, надзейнасць і мужнасць супрацоўнікаў, якія рашуча супрацьстаяць злачыннасці, забяспечваюць правапарадак і бяспеку грамадзян. Ваш высокі прафесіяналізм, вопыт, майстэрства фарміруюць асновы сённяшніх поспехаў і дасягненняў. Спакой, давер і ўпэўненасць грамадзян у сваёй бяспецы – самая высокая ацэнка работы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У гэты святочны дзень ад імя Дзятлаўскага райвыканкама дазвольце падзякаваць вам за вернасць абавязку, сумленную службу на карысць Дзятлаўшчыны. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прыкладваць максімум намаганняў для забеспячэння бяспекі жыхароў нашага раёна. Жадаю вам мірнага неба, дабрабыту, поспехаў у справах. Андрэй Уладзіміравіч уручыў супрацоўнікам аддзела заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны Дзмітрый Плаўскі і Аляксандр Скварчынскі, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Дзяніс Жыбарт, Сяргей Ігнацік, Вадзім Кот, а таксама ветэраны міліцыі Анатоль Альшэўскі і Уладзімір Павачка. Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Вользе Дулебянец і Таццяне Ціхан, падзячныя лісты старшыні райсавета – Аляксандру Ламаку, Аксане Мікуцінай, Кацярыне Палуносік. Вішаванні ад абласнога кіраўніцтва МУС і ўзнагароды да свята дзятлаўскім калегам прывёз начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Астрашэўскі. Ён зачытаў вішавальны адрас начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Разянкова: – Паважаны Вадзім Васільевіч, паважаныя супрацоўнікі аддзела, дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 85-годдзя ўтварэння аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, мірнага неба, рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў. Няхай з лёгкасцю пакараюцца новыя вяршынi, рэалізуюцца планы. Захавайце і памножце усё найлепшае, што ёсць у жыцці. Дзмітрый Уладзіміравіч уручыў кіраўніку АУС райвыканкама сертыфікат на аўтаматызаванае рабочае месца. Падзякай мiністра МУС быў адзначаны Віталь Грышук, нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі” – Уладзімір Кушаль, узнагародамі УУС Гродзенскага аблвыканкама – Дзмітрый Плаўскі, Алена Кухарчык, Міхаіл Ламака. Кіраўніцтва і ветэраны аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі “80 гадоў УУС Гродзенскага аблвыканкама”. Узнагароды АУС райвыканкама калегам, а таксама кіраўнікам ваенна-патрыятычнага выхавання і педагогам школ Дзятлаўшчыны ўручыў кіраўнік аддзела Вадзім Шчурскі. У гэты дзень калектыў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прымаў шмат віншаванняў, цёплых словаў, падарункаў і ўзнагародаў ад духавенства, таварышаў па сілавым блоку раёна, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый раёна. Сваіх куратараў поўным саставам прыйшоў павіншаваць і патрыятычны клуб “Сокал” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча разам са сваімі кіраўнікамі і дырэктарам установы Іванам Кібінем. Школьнікі падзякавалі сваім настаўнікам і зрабілі ім музычны падарунак. Урачыстасці святу дадало музычнае суправаджэнне ў выкананні Новаяльнянскага духавога аркестра і артыстаў Дзятлаўшчыны. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Музыкальная открытка
Творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с музыкальной открыткой поздравили с 85-летним юбилеем долгожителя из агрогородка Хвиневичи — Владимира Иосифовича Радомского. Музыкальная открытка стала не просто поздравлением, а искренним проявлением заботы и уважения к человеку, прожившему долгую и насыщенную жизнь. Артисты исполнили песни из молодости уважаемого юбиляра. Музыкальные номера сменялись теплыми словами поздравлений и воспоминаниями о прожитых годах. В такие моменты понимаешь, что внимание и тепло человеческих сердец – самое ценное, что мы можем подарить для людей пожилого возраста. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Разрешите поздравить!»
23 февраля работники филиала «Козловщинский Дом культуры» провели концертную программу «Разрешите поздравить!» ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Честь имею»
23 февраля работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «Честь имею» ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«На страже мира и добра»
В аг.Гезгалы прошла концертная программа «На страже мира и добра», ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Не ради славы и наград»
В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошёл концерт-поздравление ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь «Не ради славы и наград». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Концертный марафон
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКИНТ», в День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь, проехал с концертным марафоном по отдалённым деревням Ходевляны и Трухоновичи. Всех собравшихся артисты поздравили с праздником, пожелали крепкого здоровья, стойкости и мужества. Для жителей деревни артисты исполнили любимые народные песни, и создали теплую и дружелюбную атмосферу в каждом населенном пункте. Такие выездные концерты имеют огромное значение для жителей отдаленных деревень, ведь там культурная жизнь не такая насыщена, как в городе. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Новыя кватэры – для абаронцаў Айчыны і іх сем’яў
Напярэдадні 23 лютага супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, папраўчай калоніі-пасялення № 26 атрымалі выдатны падарунак – ключы ад арэндных кватэр у новым доме па вуліцы Прытыцкага ў Дзятлаве, узведзеным па рэспубліканскай праграме будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася пры ўдзеле кіраўніцтва раёна, сілавых структур, падрадных арганізацый, духавенства. Многія навасёлы прыйшлі цэлымі сем’ямі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў іх з атрыманнем арэнднага жылля: – Сёння ў нашым горадзе вельмі значнае мерапрыемства – мы ўручаем ключы ад арэнднага жылля, пабудаванага з падтрымкай дзяржавы. Гэты дом – падарунак Дзятлаву і яго жыхарам, узведзены ён за сродкі рэспубліканскага і абласнога бюджэту і налічвае 30 кватэр агульным коштам каля 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Дом пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 119, які прадугледжвае будаўніцтва арэнднага жылля для сем’яў ваеннаслужачых і грамадзян, якія маюць першачарговае права яго атрымаць. Словы ўдзячнасці хачу выказаць заказчыку работ – Слонімскаму ўпраўленню капітальнага будаўніцтва, якое ажыццяўляла тэхнічны нагляд, а таксама генеральнаму падрадчыку ААТ “Гроднажылбуд” за тое, што дом быў пабудаваны ўсяго за сем месяцаў. Будаўніцтва вялося ў складаных умовах, аднак было паспяхова і якасна завершана. А з дапамогай раённага бюджэту мы стварылі інфраструктуру, заасфальтавалі вуліцы, каб дом стаў сапраўдным упрыгажэннем горада. Андрэй Уладзіміравіч пажадаў, каб у доме панавалі дабрабыт і згода, гучаў дзіцячы смех, жылі добры настрой, усмешкі блізкіх людзей. – Ад імя аб’яднання ААТ “Гроднажылбуд” віншую вас, шаноўныя навасёлы, з гэтай падзеяй – атрыманнем уласнага жылля, – далучыўся да пажаданняў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ “Гроднажылбуд” Пётр Касцюкевіч. – Свая кватэра – новы этап у жыцці кожнага чалавека, жадаю вам знайсці ў ёй свой куточак шчасця. Няхай тут пануе атмасфера добрасуседства. Сёлета Дзень абаронцаў Айчыны для вас удвая больш значнае свята. Усяго найлепшага вам! Андрэй Садоўскі прыняў сімвалічны ключ ад новага дома з рук Пятра Уладзіміравіча, каб перадаць яго Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, на балансе якога будзе арэнднае жыллё. Словы ўдзячнасці і памятныя падарункі ад кіраўніцтва раёна атрымалі Пётр Касцюкевіч і дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна Людміла Заяц. Раённымі ўзнагародамі былі адзначаны работнікі ААТ “Гроднажылбуд”, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні дома: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – прараб участка № 1 Яўгеній Варэнік, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – майстар участка № 2 Арцём Бірук, прараб участка нулявога цыкла Андрэй Чарняк. Андрэй Садоўскі ўручыў ключы ад кватэр і памятныя падарункі навасёлам. Імі сталі адзінаццаць супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пяць – аддзела ўнутраных спраў і адзін – Дэпартамента выканання пакаранняў. Трынаццаць кватэр у новабудоўлі належаць да камунальнай формы ўласнасці і перададзены ў жыллёвы фонд Дзятлаўскага раёна. Павіншаваў дзятлаўчан са знакавай падзеяй у іх жыцці намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Аляксандр Ясеў. – У нашай краіне шмат увагі надаецца пытанням бяспекі. Гэта відаць як у маштабах Рэспублікі Беларусь, так і непасрэдна ў Дзятлаўскім раёне, – адзначыў Аляксандр Яўгеньевіч і ўручыў ключы ад арэнднага жылля супрацоўнікам РАНС. – Усе мы помнім, які сучасны прыгожы будынак пажарнага дэпо не так даўно быў узведзены ў раёне. Створаны ўсе ўмовы для нясення службы, закуплена новая аварыйна-выратавальная тэхніка, пажарныя аўтамабілі. Засталося толькі вам самім удасканальваць прафесійную і фізічную падрыхтоўку. Два гады таму Прэзідэнт прыняў рашэнне аб будаўніцтве арэнднага жылля для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых структур. За 2023-24 гады на Гродзеншчыне нашым работнікам было перададзена ў карыстанне 90 кватэр, у гэтым – ужо 37, з іх 11 – на Дзятлаўшчыне. На другое паўгоддзе запланавана засяленне яшчэ 48 арэндных кватэр для ратаўнікоў. Жадаю ўсім, хто сёння атрымаў ключы ад новага жылля, шчасця, дастатку, здароўя. Нашым абаронцам – быць заўсёды паспяховымі ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, абароне грамадзян ад супрацьпраўных дзеянняў і каб заўсёды над нашымі дамамі было мірнае неба. Як і належыць, на пачатку новага этапу жыцця разам з дзятлаўчанамі памаліліся пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Андрэй Лішко і благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. Яны асвяцілі кватэры і пажадалі навасёлам шчасця, дабрабыту і Божай ласкі ў сваім жыллі. Шчаслівыя ўладальнікі арэндных кватэр падзяліліся сваімі ўражаннямі. Дзяніс і Таццяна Жыбарты: – Свая кватэра – самая выдатная падзея для нашай сям’і: доўгі час мы жылі з бацькамі. Цяпер самі будзем гаспадарамі, за што шчыры дзякуй хочам сказаць кіраўніцтву краіны, нашага раёна і аддзела ўнутраных спраў. Кватэра пабудавана “пад ключ”, таму плануем у бліжэйшым часе пераехаць . Мэблю ўжо купілі, засталося толькі кухню заказаць. Месца тут прыгожае, спакойнае для нас і дзяцей. Пажадаем усім, хто сёння засяляецца, дабрабыту, дружных суседзяў і ладу ў доме. Сяргей і Ангеліна Ляхі: – Мы вельмі радыя і шчаслівыя! Дзякуй дзяржаве і Прэзідэнту за клопат пра тых, хто служыць Радзіме і грамадству. Сваё жыллё – гэта вельмі важна для кожнай сям’і, тым больш што ў нас падрастаюць двое дзяцей: старэйшаму чатыры з паловай гады, малодшай толькі чатыры месяцы. Дагэтуль мы жылі ў бацькоўскай кватэры ў Дзятлаве, а сёння прыйшлі на наваселле ўсе разам. Кватэра трохпакаёвая, вельмі спадабалася планіроўка – прасторныя пакоі, два балконы, адразу з рамонтам, вокны на сонечны бок. Цяпер можна заняцца пакупкай новай мэблі, каб на працягу года засяліцца. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Святочны настрой. Віншуем вас, абаронцы Айчыны! (+ відэа)
Напярэдадні 23 лютага на Дзятлаўшчыне ладзіліся святочныя мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У іх прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў. Дзятлаўчане ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне воінаў Айчыны, усклалі кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава, якую падрыхтавалі творчыя калектывы і артыстаў раёна. Павіншаваў землякоў са святам ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: – 23 лютага ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, калі мы ўшаноўваем абаронцаў нашай Радзімы удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана і хто сёння ў радах беларускай арміі выконвае воінскі і грамадзянскі абавязак. У нашай краіне гэта свята многія дзесяцігоддзі адзначаецца як усенароднае. Абарона Айчыны ва ўсе часы была і будзе справай гонару, доблесці і геройства. Ад усёй душы віншую вас. Поспехаў вам, шчасця, мірнага неба, дабра. Музычныя падарункі для гледачоў падрыхтавалі калектывы і сольныя выканаўцы раёна – Іван Кашко з сынам Яўгенам, Алёна Гузавец, Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Анастасія Голуб, Таццяна Дудкіна, Андрэй Добыш, Марына Варган, група “Бархат”, танцавальны калектыў “Кропелькі” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Артысты адрасавалі мужчынам Дзятлаўшчыны пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Цi ведаеце вы родную мову?»
21 лютага, y фiлiяле «Данiлавiцкi Дом культуры», да Мiжнароднага Дня роднай мовы прайшла гульня-падарожжа «Цi ведаеце вы родную мову?» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.