Ёсць такая прафесія – дарыць людзям цяпло, любоў і радасць. Гэта пра работнікаў культуры. Традыцыйна ў другую нядзелю кастрычніка яны адзначаюць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ладзіўся святочны канцэрт, у час якога віншаванні і падарункі прымалі людзі, якія ствараюць свята і адчыняюць дзверы ў свет цудоўнага.









– Паважаныя работнікі культуры, прыміце шчырыя віншаванні, – звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Гэта свята творчых, таленавітых асобаў, выпадковых людзей у гэтай сферы няма. Культура Дзятлаўшчыны развіваецца, яна праслаўляе наш край, вашы выступленні заўжды выклікаюць непадробную цікавасць. Жадаю вам творчых поспехаў, новых дасягненняў, удачы, каб вы атрымлівалі задавальненне ад вынікаў сваёй працы.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Уладзіміравіч узнагародзіў Алу Аблажэй, Марыну Варган, народны тэатр-студыю гульні “Суседзі”. Падзячным лістом старшыні райвыканкама – Марыну Лотыш, Людмілу Маер, Чэслава Свіба, Ганну Ёда, Наталлю Салата, Сяргея Майсюка. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Марыну Бортка, падзячным лістом – Наталлю Лішык.










Падзякаваў калегам за плённую працу, пажадаў здароўя, сілаў, падтрымкі родных загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Ганаровыя граматы ён уручыў Марыне Ажахоўскай, Вользе Барабан, Алене Касцюк, Таццяне Палуносік, Аляксандру Баклушыну, Галіне Мякшыла, Людміле Трафімчык, Ларысе Штогрын, Галіне Кардаш, Аляксандру Блашынскаму, Андрэю Цыгелю, Ганне Болбат, Наталлі Бойка.















Працягнуў цырымонію ўзнагароджання намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка і ўручыў падарункі Ірыне Якаўчык і Сяргею Варэйку.



Людзей, якія адпрацавалі 20 і 30 гадоў у культуры, павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала новых прафесійных поспехаў і крэатыўных пректаў. Падарункі ад прафсаюза атрымалі Ганна Ярмоленка, Ірына Сарачынская.





Ушанавалі і сёлетніх юбіляраў: з 60-годдзем – Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў, з 35-годдзем – народны тэатр-студыю гульні “Суседзі”.



У гэты дзень адзначаюць сваё прафесійнае свята не толькі артысты, але і педагогі школы мастацтваў, музейныя і бібліятэчныя работнікі. Віншаванні ў вершаванай форме для калег падрыхтавалі дырэктары гэтых установаў раёна Ала Барысенка, Таццяна Шэнаева, Вераніка Паўлоўская, Вольга Бойка, Наталля Маліноўская.

Кожны год дружная сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі і перспектыўнымі спецыялістамі. Сёлета ў раён прыбылі два чалавекі. У святочнай абстаноўцы павіталі і прысвяцілі ў культработнікі Дзіяну Болбат і Ангеліну Лабарэвіч.

Парадавалі не толькі калег, але і ўсіх гасцей віншаванні ад работнікаў Гезгалаўскага дома культуры, раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея, дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс”.





Бурнымі апладысментамі і кветкамі ў падарунак павіталі ветэранаў культуры, якія прысутнічалі ў зале.


Падзякаваў віноўнікам урачыстасці за супрацоўніцтва і ўклад у культуру навучання насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, пажадаў ім бясконцай энергіі і натхнення.










Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
