Людзі шаноўнага ўзросту – мудрыя, вопытныя, паважаныя.
Людзі шаноўнага ўзросту – мудрыя, вопытныя, паважаныя. Яны ўяўляюць сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў.

З нагоды свята прадстаўнікі раённага савета ветэранаў са шчырымі віншаваннямі і падарункамі наведаліся да нашых зямлячак-доўгажыхарак Ядзвігі Сцяпанаўны Каралецкай, якая ў верасні адзначыла 97-годдзе, і Таццяны Міхайлаўны Хамко, якая ўвесну адсвяткавала сваё 96-годдзе.

Гэтым цудоўным жанчынам зычылі здаровага даўгалецця, бадзёрага настрою, мірнага неба і ўсяго самага найлепшага.
