Выбары-2025. У Дзятлаве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў

Выбары-2025. У Дзятлаве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў

07.11.2024 Выкл. Автор admin

У Беларусі 7 лістапада пачаўся перыяд збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які прадоўжыцца па 6 снежня ўключна.

У першы ж дзень, 7 лістапада, у Дзятлаве па вуліцы Савецкай каля магазіна “Міраж” збор подпісаў праводзілі члены ініцыятыўнай групы ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”.

Пікет ладзіўся ў святочны дзень, калі ў райцэнтр з розных куткоў Дзятлаўшчыны людзі прыязджаюць па пакупкі. Прахожыя жыва цікавіліся падзеяй, паколькі выбарчая кампанія – гэта адзін з найважнейшых працэсаў палітычнага жыцця краіны, ад якога напрамую залежыць будучыня і дабрабыт кожнага з нас. Літаральна за гадзіну ўдалося сабраць некалькі дзясяткаў подпісаў.

– Сёння я пакідаю свой подпіс для вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты, а значыць пакідаю яго за працвітаючую Беларусь, мірнае неба, упэўненасць у заўтрашнім дні, – падзялілася сваімі думкамі наша зямлячка Алена Гвардзіна.

Мерапрыемства праходзіла на пазітыўнай ноце: добры настрой удзельнікам пікета і прахожым сваімі песнямі дарылі артысты Дварэцкага дома культуры.

Гэта толькі пачатак кампаніі па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, аднак можна адзначыць, што заўсёды ў важных справах на карысць дзяржавы актыўны ўдзел прымаюць прафсаюзы і грамадскія аб’яднанні.

Дзятлаўчанам варта ведаць, што збор подпісаў, згодна з заканадаўствам, будзе ажыццяўляцца як у форме пікетавання ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Дарэчы, райвыканкам ужо прыняў адпаведнае рашэнне, з ім можна азнаёміцца на афіцыйным сайце райвыканкама. Акрамя таго, традыцыйна будзе выкарыстоўвацца збор подпісаў у арганізацыях, па месцы службы, па месцы працы, не забаронена гэта рабіць і дома па месцы жыхарства выбаршчыкаў.

Збіраць подпісы маюць права толькі члены ініцыятыўных груп. У іх ёсць адпаведныя пасведчанні – карткі, дзе пазначана прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў саставе ініцыятыўнай групы. Аднак у пасведчанні няма фотаздымка. Таму член ініцыятыўнай групы павінен паказаць выбаршчыку любы дакумент з фатаграфіяй, які сведчыць яго асобу. Калі ўзнікаюць пытанні, ці з’яўляецца гэты чалавек членам ініцыятыўнай групы, можна звярнуцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.